Літва зачыняе адзін памежны пераход для беларускіх цягнікоў — "Белсат"
![Чыгунка / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/czyhunka-1402.jpg.webp?itok=i-r7oC8o)
Чыгунка / pixabay.com
Ад 16 лютага Літва закрывае для беларускіх цягнікоў чыгуначны пераход Стасілас — Беняконі. Гэтую інфармацыю тэлеканалу "Белсат" пацвердзілі супрацоўнікі літоўскай мытні.
Паведамляецца, што адпаведны дакумент даслалі амаль усім арганізацыям у рэгіёне.
Паводле звестак ТГ-канала "МотолькоПомоги", пераход закрылі праз адсутнасць рэнтгенаўскіх сістэм, якія дапамагаюць знаходзіць кантрабандныя грузы (пераважна цыгарэты).
Паміж Беларуссю і Літвой застаецца яшчэ чыгуначны пераход Гудагай — Кяна.
![Літва зачыняе адзін памежны пераход для беларускіх цягнікоў — "Белсат"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/czyhunka-1402-2.png.webp?itok=H5s__h00)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.