Вы тут

Літва ўводзіць абмежаванні для грамадзян, у якіх няма COVID-пашпартоў

Літоўскія грамадзяне на вуліцы / DELFI​

У Літве з панядзелка ўводзяцца сур'ёзныя абмежаванні для людзей, у якіх няма пасведчання аб вакцынацыі, паведамляе delfi.lt.

Грамадзянам без гэтага дакумента забаронена наведваць крамы з таварамі не першай неабходнасці, гандлёвыя цэнтры, рынкі плошчай звыш 1500 квадратных метраў, салоны прыгажосці, спартклубы, а таксама мерапрыемствы з удзелам больш за 500 чалавек. 

Людзей з "пашпартам магчымасцяў" абмежаванні не закрануць. Аднак іх па-ранейшаму просяць выконваць меры засцярогі, у тым ліку дэзінфікаваць рукі, захоўваць дыстанцыю, насіць маскі.

Літва ўвяла COVID-пашпарты ў ліпені, яны выдаюцца ў электронным або папяровым выглядзе. Дакумент выдаецца тым, хто прышчапіўся або перахварэў каранавірусам, калі іх медыцынскі тэст пакажа дастатковую колькасць антыцелаў.

Тыя, хто не жадае рабіць прышчэпку, могуць атрымаць гэтае пасведчанне, зрабіўшы тэст на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.