Літва ў траўні можа закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Пункт пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы

Пункт пропуску "Беняконі" на беларуска-літоўскай мяжы / @gpkgovby

У пачатку траўня Літва можа закрыць пункт пропуску "Беняконі-Шальчынінкай" на мяжы з Беларуссю, піша "Коммерсант" са спасылкай на дырэктара па міжнародных транспартных аперацыях FM Logistic у Расіі Яраслава Белавусава. Белавусаў распавёў выданню, як ускладнілася дастаўка тавараў з Еўропы пасля закрыцця шэрагу пунктаў пропуску на межах ЕС і ЕАЭС.

Паводле яго слоў, павелічэнне затораў на ўсіх пунктах пропуску адбылося з сярэдзіны сакавіка — пасля закрыцця двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы — "Катлоўка-Лаварышкес" і "Прывалка-Райгардас". "Як следства, абарачальнасць транспарту знізілася, і на дадзены момант мы бачым яго дэфіцыт. Тэрміны дастаўкі тавараў павялічыліся на 7-10 дзён, тарыфы выраслі на 40-50% у параўнанні з лютым", — распавёў Белавусаў. 

На мяжы Літвы і Беларусі засталіся два пункты пропуску "Каменны Лог-Мядзінінкай"і" Беняконі—Шальчынінкай". Чарга на ўезд у Беларусь, па словах Белавусава, цяпер складае 5-6 дзён, на выезд — каля 20 дзён. У чарзе на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы "Казловічы-Кукурыкі" на ўезд у Беларусь можна прастаяць 14-17 дзён, на выезд — 1-2 дні.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі