Літва прапануе абвясціць мінскі аэрапорт зонай, свабоднай ад палётаў

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё​
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / Еўрарадыё​

Абвясціць мінскі аэрапорт зонай, свабоднай ад палётаў, прапануе кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Пра сваю ініцыятыву ён расказаў перад пачаткам планавага пасяджэння кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, паведамляе ТАСС.

Сёння на сустрэчы кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў ЕС абмяркоўваецца пытанне санкцый супраць Беларусі. Гэта павінна стаць адказам на міграцыйны крызіс на мяжы РБ з краінамі Еўрасаюза.

"Усе сфакусаваныя на пытанні санкцый, але я хацеў бы пайсці далей. У сутнасці тое, чаго мы хочам, — гэта зрабіць аэрапорт Мінска зонай, свабоднай ад палётаў", — сказаў Ландсбергіс перад пачаткам сустрэчы.

Еўрасаюз сёння павінен прыняць рашэнне аб узмацненні персанальных санкцый супраць Мінска, але будуць абмяркоўвацца і сектаральныя абмежаванні. У прыватнасці, гаворка ідзе пра магчымыя санкцыі супраць авіякампаній, якія садзейнічаюць перавозцы мігрантаў у Беларусь.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС рэзка абвастрыўся тыдзень таму. Да мяжы ў раёне беларускага Гродна прыйшлі некалькі тысяч мігрантаў і пачалі патрабаваць, каб польскія памежнікі прапусцілі іх у Германію. У ЕС, а таксама ў ЗША і Вялікабрытаніі лічаць, што ў стварэнні крызісу вінаватая Беларусь. У спецыяльнай заяве, прынятай па выніках кансультацый у Савеце Бяспекі ААН, гаварылася, што Мінск мае на мэце "дэстабілізацыю сітуацыі на знешніх межах суседніх дзяржаў і ЕС і адцягненне ўвагі ад парушэння правоў чалавека ўнутры самой Беларусі".

Напярэдадні адбылася тэлефонная размова кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Барэль сказаў Макею, што "людзі не павінныя выкарыстоўвацца ў якасці зброі", а "цяперашняя сітуацыя [на межах Беларусі з краінамі ЕС] непрымальная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі