Вы тут

Літва працягнула каранцін да красавіка

У сакавіку пройдзе вакцынацыя пажылых людзей / Delfi

Літва працягнула каранцін яшчэ на месяц — да красавіка. Такое рашэнне ў сераду прыняў урад, паведамляе Delfi.

"Мы разумеем, што людзі стаміліся..., — кажа прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце. — Нам трэба цярпенне яшчэ на месяц, мы павінны пастарацца прышчапіць як мага больш пажылых людзей".

Ужо ў сакавіку ў Літве першую дозу прышчэпкі павінны атрымаць усе людзі, старэйшыя за 70 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.