Літва можа цалкам адмовіцца ад перавозак па чыгунцы грузаў з Беларусі

Затрыманая ў Літве прадукцыя "Гродна Азота" / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Затрыманая ў Літве прадукцыя "Гродна Азота" / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літва можа цалкам адмовіцца ад перавозак па чыгунцы грузаў з Беларусі. Гэтага не выключае прэм’ер-міністар Інгрыда Шыманіце. Паводле яе слоў, такое рашэнне вырашыла б праблему магчымага парушэння міжнародных санкцый і кантрабанды ў Літву з РБ.

"Хоць Літоўская чыгунка зʼяўляецца прадпрыемствам, якім кіруе дзяржава, але ўсё ж камерцыйным, цытуе словы Шыманіце delfi.lt. — І гэта пытанне выбару, з якімі партнёрамі Літоўскай чыгунцы мець справу, а з якімі — не... Калі атрымліваеш замову на перавозку ўгнаенняў, няхай самі ўгнаенні не пад санкцыямі, але яны перавозяцца адтуль, дзе ёсць падсанкцыйная кампанія — вытворца ўгнаенняў (як у гэтым выпадку з "Гродна Азотам")… Так, няхай там ёсць намаляваная ў нейкай беларускай установе паперка, у якой сцвярджаецца, што гэтае ўгнаенне было выраблена нейкім ЗАТ "Тры парасяці", але ёсць шмат добрых пытанняў, ці магло так быць, Адмова ад перавозкі такога грузу, на маю думку, — самае простае рашэнне".

Дарэчы, сёлета літоўскі чыгуначны перавозчык адхіліў 9% з 3700 беларускіх заявак на перавозку грузаў, паколькі былі падазрэнні пра спробы абыходу санкцый.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі