Вы тут

Літва адмяніла рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларусьсю

Літоўска-беларуская мяжа

Апоўначы 15 студзеня ў Літве перастаў дзейнічаць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Пра гэта паведамляе прэс-служба літоўскага ўрада.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што плынь мігрантаў з Беларусі спынілася. Летам і восенню літоўскія пагранічнікі спынялі па 150-170 спроб пранікнення з тэрыторыі Беларусі за дзень. Менавіта праз гэта і быў уведзены рэжым НС, спынены 15 студзеня.

"Пакуль будзем кантраляваць [сітуацыю на мяжы. — Еўрарадыё] так, як гэта рабілі да абвяшчэння надзвычайнай сітуацыі. <...> Гэты алгарытм вядомы, бо па ім мы дзейнічалі не адзін месяц", — заявіла Шыманітэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.