Літовец спісаў інвестыцыі ў беларускую сетку Mart Inn на страты

Дайнюс Дундуліс / BNS
Дайнюс Дундуліс / BNS

Літоўскі бізнесмен Дайнюс Дундуліс спісаў інвестыцыі ў беларускую сетку Mart Inn на страты. Ён прызнае, што ўкладанне грошай у Беларусь (а гэта больш за 4 млн долараў) было памылкай, піша lrt.lt.

"Наша рашэнне было сапраўды няправільным, што мы наогул выйшлі на гэты рынак, і зараз у нас ёсць тое, што мы маем", — кажа Дундуліс. Ён кантралюе 13% Mart Inn. Паводле яго слоў, яе заснавальнікі Міндаўгас і Гінтарас Марцінкявічусы даўно шукаюць пакупніка.

11 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць замежным інвестарам выходзіць з беларускіх кампаній. Ён прыгразіў, што такія кампаніі будуць нацыяналізаваць. Яшчэ летам у РБ склалі "чорны спіс" кампаній з замежным капіталам, уладальнікам якіх забаронена прадаваць свае акцыі. Літва ж можа адказаць на магчымую нацыяналізацыю літоўскага бізнесу ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі