Літоўскія тэлежурналісты збіраюцца звярнуцца ў МЗС

Здымачная група літоўскага тэлебачання (LRT) збіраецца падаць заяву пратэсту ў беларускае Міністэрства замежных спраў з патрабаваннем вярнуць касету з адзнятым на акцыі 25 сакавіка матэрыялам. Пра намер звярнуцца ў МЗС сёння паведаміла карэспандэнту прэс-службы БАЖ літоўская журналістка Рута Рыбачэўскіне. Яе разам з тэлеаператарам Ёнасам Грышконісам затрымалі падчас аднаго з сутыкненняў дэманстрантаў і міліцыі, пасля чаго разам з іншымі затрыманымі прывезлі ў Цэнтральны РУУС.

Каля 20.50 журналістаў адпусцілі: намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец бачыў, як карэспандэнты пакідалі пастарунак. Тэлекамера былі пры іх, але касету з адзнятым на акцыі матэрыялам міліцыя забрала.

Здымачная група LRT акрэдытаваная пры беларускім МЗС.

Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі