Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 70 нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 70 нелегальных мігрантаў

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 70 нелегальных мігрантаў (напярэдадні — 41). 62 з іх прадставіліся ці мелі дакументы грамадзян Ірака, паведамляе pasienis.lt. Яны перайшлі мяжу з тэрыторыі Беларусі. З пачатку года іх затрымалі ўжо 2228 чалавек (у ліпені — 1567). Больш за палову затрыманых складаюць іракцы.

У Літве заяўляюць, што ўлады Беларусі спрыяюць нелегальнай міграцыі і фактычна вядуць "гібрыдную вайну". Вільня папярэджвае, што "калі Мінск не спыніцца і працягне дастаўляць мігрантаў, Літва прапануе новыя санкцыі".

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 70 нелегальных мігрантаў
Затрыманыя ў Літве нелегальныя мігранты / pasienis.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі