Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды (фота)

Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды (фота)

Літоўскія мытнікі склалі топ-5 самых незвычайных спосабаў кантрабанды, выяўленых у 2017 годзе. Першае месца атрымалі вокны, якія з Літвы адпраўлялі ў Швецыю. У іх знайшлі 6500 пачкаў цыгарэт “Фэст” з Гродна. На другім месцы — беларускі мытнік (верагодна, ужо былы), які вёз у Літву скрынкі з цукеркамі, у якіх былі схаваныя цыгарэты. На трэцім месцы зноў жа беларус, які апрануў незвычайную камізэльку, у якой было схавана 60 пачкаў цыгарэт. На чацвёртым месцы — прадавец кніг з Амерыкі, які пасылаў схаваныя ў кнігах дарагія тэлефоны і нават ноўтбук. Пятае месца атрымалі кантрабандысты, якія хавалі цыгарэты ў кансервах, у пачках з сокам і ў сухім дзіцячым харчаванні, інфармуе сайт euroby.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі