Вы тут

Літоўскі міністр: Ціханоўскую 7 гадзін утрымлівалі ў Беларусі

Святлана Ціханоўская / Reuters

Святлана Ціханоўская прыбыла ў Літву пасля таго, як яе прыкладна 7 гадзін утрымлівалі ў Беларусі ўлады. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Раней ён паведаміў, што Ціханоўская знаходзіцца ў бяспецы ў яго краіне.

Раней давераная асоба Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова заявіла, што яе вывезлі з краіны беларускія ўлады. Разам з ёй дазволілі выехаць даверанай асобе Марыі Мароз, якую для гэтага вызвалілі.

У панядзелак Святлана Ціханоўская занесла скаргу ў Цэнтрвыбаркам і мела там працяглую размову з сілавікамі. Пасля гэтага з ёй знікала сувязь.

Памежны камітэт заявіў, што Ціханоўская выехала ў Літву ў 03:30 11 жніўня праз пункт пропуску "Катлоўка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.