Літоўскі кантрабандыст вёз у Польшчу 90 тысяч пачак беларускіх цыгарэт

Літоўскі кантрабандыст вёз у Польшчу 90 тысяч пачак беларускіх цыгарэт

Супрацоўнікі мытнай службы ў польскім Будзіску спынілі буйную кантрабанду беларускіх цыгарэт — 90 тысяч пачак. Нелегальны груз знайшлі ў грузавіку, які вёз ізаляцыйную плёнку з Літвы ў Галандыю.

Па інфармацыі прэс-службы мытні ў Белаcтоку, 50-гадовы кіроўца сцвярджаў, што ў яго машыне толькі ізаляцыйная плёнка і пластыкавая сетка. Аднак старанная праверка з удзелам трэніраванага на вышук сабакі выявіла тутынёвыя вырабы беларускай вытворчасці, якія былі схаваныя ў рулонах з плёнкай. Іх кошт складае не менш за мільён злотых (257 тысяч долараў).

Супраць кіроўцы распачалі крымінальную справу і канфіскавалі ў яго кантрабандны тавар, перадае Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі