Літоўская мытня аднавіла пропуск грузавога транспарту

Літоўская мытня аднавіла пропуск грузавога транспарту

Інфармацыйныя сістэмы літоўскай мытні зноў працуюць у штатным рэжыме, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гродзенскую рэгіянальную мытню. Гэта значыць, што Літва аднавіла пропуск грузавога транспарту. 

Як паведамлялася раней, 29 траўня ў інфармацыйных сістэмах літоўскай мытні адбыўся збой. Таму Літва прыпыніла пропус грузавога транспарту ва ўсіх пунктах беларуска-літоўскай мяжы. 

Цяпер праца ідзе ў штатным рэжыме, кажуць у Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Колькасць транспарту, які чакае ўезду ў Літву, скарачаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі