Літоўцы знайшлі ў расіяніна, які ехаў з Беларусі, дэталі зброі
![Гэтыя дэталі знайшлі ў аўтамабілі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/448277281_782136610774837_4912496769285704123_n.jpg.webp?itok=cPB_MNBe)
Гэтыя дэталі знайшлі ў аўтамабілі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
На мяжы Літвы ў расіяніна, які ехаў з Беларусі, знайшлі дэталі зброі, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба. Мужчына мае від на жыхарства ў Латвіі. Ён ехаў на аўтамабілі Jaguar.
Літоўскія мытнікі правяралі машыну ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог). Мяркуецца, што выяўленыя дэталі могуць быць "прадметамі ваеннага або падвойнага прызначэння". Гэта і прыстасаванні для мацавання спецыяльнага абсталявання на зброю, і дзяржальні для пісталета.
![Літоўцы знайшлі ў расіяніна, які ехаў з Беларусі, дэталі зброі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/448056323_782136570774841_3537441540014545540_n.jpg.webp?itok=ZUlbZ4rJ)
facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
![Літоўцы знайшлі ў расіяніна, які ехаў з Беларусі, дэталі зброі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/448057366_782136587441506_4520704716517740133_n.jpg.webp?itok=NeaNy9hJ)
![Літоўцы знайшлі ў расіяніна, які ехаў з Беларусі, дэталі зброі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22221.jpg.webp?itok=ZVKC8Cns)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.