Вы тут

Літоўцы апублікавалі відэа перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі на цягніку

Перавозка цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі / кадр з відэа

У інтэрнэце з'явіўся відэазапіс, як з Беларусі на цягніку перавозяць кантрабандныя цыгарэты. Апублікавала яго прэс-служба памежнага ведамства Літвы. 

Відэа зробленая з верталёта. На ім бачна, як на даху аднаго з вагонаў знаходзяцца каробкі і чалавек.

За 2021 год літоўскія памежнікі паведамілі пра 379 выпадкаў цыгарэтнай кантрабанды. Іх "здабычай" сталі 2,4 мільёна пачкаў кантрабандных цыгарэт. Цягнікамі перавозілася каля 40% кантрабандных цыгарэт, выяўленых сёлета ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.