Ліса трапіла пад кола самалёта ва Уладзівастоку

"Ліса выдалена з поля", паведамляе аэрапорт / РІА "Новости"​
"Ліса выдалена з поля", паведамляе аэрапорт / РІА "Новости"​

У аэрапорце Уладзівастока самалёт збіў пры пасадцы лісу, паведамляе ДТРК "Уладзівасток".

Самалёт DHC-6, які належыць авіякампаніі "Аўрора", зачапіў лісу падчас пасадкі пярэдняй стойкай шасі.

"Невялікі турбавінтавы самалёт рухаўся на стаянку, калі пярэдняя стойка шасі раптам сутыкнулася з лісой. Службы аэрапорта аператыўна адрэагавалі. Лісу з поля выдалілі", — паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.

Борт у парадку, ён заруліў на стаянку самастойна. У выніку сутыкнення жывёла загінула. Высвятляюцца акалічнасці здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі