Лідэры краін АДКБ "падтрымалі ролю Расію" ў канфлікце з Грузіяй

У Маскве ў пятніцу прайшло пасяджэнне вышэйшага палітычнага органа - Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У ім узялі ўдзел кіраўнікі дзяржаваў, якія ўваходзяць у гэтую структуру (Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана). Чакалася, што на пасяджэнні Савета паўстане і пытанне прызнання краінамі-сябрамі АДКБ незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Аднак была толькі прынятая дэкларацыя, у якой выказваецца занепакоенасць "сілавой акцыяй Грузіі". Лідэры краін АДКБ "падтрымалі ролю Расіі" ў канфлікце.

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, падводзячы вынікі пасяджэння, адзначыў, што "нашы партнёры па АДКБ будуць вызначацца ў пытанні пра незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі самастойна", інфармуе "Газета.ру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі