Лідэру брытанскіх "торы" вярнулі ровар без кола

Лідэр брытанскіх кансерватараў Дэвід Кэмеран атрымаў свой ровар, скрадзены некалькі дзён таму, але без пярэдняга кола, перадае агенцтва Associated Press са спасылкай на нядзельны нумар таблоіда The Mirror. Ровар знайшлі ў адным з завулкаў на захадзе Лондана недалёка ад супермаркету, дзе яго выкралі.  Знайсці ровар дапамог адзін з лідэраў мясцовай супольнасці, які выкарыстаў свае кантакты з жыхарамі. Камеран заявіў, што "вельмі рады" вяртанню "старога сябра". Нагадаем, крадзёж адбыўся, калі Кэмерон зайшоў у супермаркет непадалёк ад свайго дому на захадзе Лондана, каб купіць да вячэры салаты. Ровар ён пршпіліў лацугом да тумбы. Кэмеран з'яўляецца лідэрам апазіцыі ў парламенце Вялікабрытаніі. Калі яго партыя пераможа на выбарах 2010 г., ён стане новым прэм'ер-міністрам краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі