Лідар АГП Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт
![Лідар АГП Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/u001.jpg.webp?itok=MAxr0qBS)
Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт, паведамляе партыйная прэс-служба. Апазіцыйны палітык быў асуджаны яшчэ ў жніўні за "разгалошванне даных дазнання". 28 снежня прысуд набыў сілу.
Казлоў неаднаразова адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні на допытах у Следчым камітэце. Туды яго выклікалі па "справе Каардынацыйнай рады".
У аўторак Мікалай Казлоў сам прыйшоў у Цэнтральнае РУУС Мінска па позве. Яго праводзілі сябры.
"Я не збіраюся нікуды з'язджаць, не маю намеру пакідаць сваю краіну, — сказаў палітык. — Прайду гэты шлях разам з беларусамі".
Беларускія праваабаронцы прызналі Казлова палітвязнем.
![Лідар АГП Мікалай Казлоў пачаў адбываць трохмесячны арышт](/sites/default/files/paragraphs/image/2702169262888095032922232982279401427946767n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.