Вы тут

Лёву Бі-2 за марыхуану аштрафавалі на 52 долары

Фота: i-photos.livejournal.com

Тушынскі раённы суд Масквы аштрафаваў саліста гурта "Бі-2" беларуса Ягора Бортніка (Лёву) на тры тысячы расійскіх рублёў за пранос марыхуаны на стадыён "Адкрыццё Арэна". Гэта складае прыкладна 52 долары ў эквіваленце. Дарэчы, у Беларусі за гэта музыку пагражаў бы рэальны турэмны тэрмін.

У Расіі ж на музыку склалі пратакол за парушэнне правілаў паводзінаў заўзятараў. Чаму на Лёву не склалі пратакол паводле артыкула аб захоўванні наркотыкаў, не ўдакладняецца, адзначае meduza.io. Дарэчы, у Расіі гэты адміністрацыйны артыкул прадугледжвае вызваленне ад адказнасці, калі парушальнік добраахвотна здаў наркотыкі, якія ён не планаваў прадаваць.

У размове з журналістамі Лёва заявіў, што напіша новую песню пра сваё затрыманне.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі