У Маскве затрымалі вакаліста рок-гурта “Бі-2” беларуса Ягора Бортніка

У Маскве затрымалі вакаліста рок-гурта “Бі-2” беларуса Ягора Бортніка

У Маскве затрымалі вакаліста рок-гурта “Бі-2” беларуса Ягора Бортніка (Лёву Бі-2). Паліцыя сцвярджае, што ў яго знайшлі марыхуану.

Як інфармуе РІА “Новости”, здарэнне адбылося 17 траўня на маскоўскім стадыёне “Адкрыццё Арэна”, дзе праходзіў футбольны матч “Спартак” — “Церак”. Паліцыя праводзіць праверку.

Вядома, што Бортнік нарадзіўся ў Мінску, яму 44 гады. Гурт “Бі-2” быў заснаваны ў канцы 1980-х у Беларусі (іншы заснавальнік — Аляксандр Уман, ён жа Шура Бі-2). Пасля ён распаўся, музыка жыў у Ізраілі, у канцы 1990-х пераехаў у Расію, дзе гурт аднавіў актыўную канцэртную дзейнасць, набыў немалую папулярнасць.

У Маскве затрымалі вакаліста рок-гурта “Бі-2” беларуса Ягора Бортніка
Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі