Летась Мінгандлю прыпыняла працу 74 аб'ектаў грамадскага харчавання

Летась Мінгандлю прыпыняла працу 74 аб'ектаў грамадскага харчавання

Летась Міністэрства гандлю Беларусі прыпыняла працу 74 аб'ектаў грамадскага харчавання. Сёлета іх ужо 14. У пачатку студзеня парушэнні выявілі ў Гомелі, Віцебску, Магілёве, Брэсце, Салігорску. Гэта пераважна аб'екты, якія працуюць у вечаровыя і начныя гадзіны.

Як інфармуе прэс-служба Мінгандлю, сярод парушэнняў — невыкананне рэжыму працы, выкарыстанне неправераных вагаў, неналежны кантроль за бяспекай і якасцю прадуктаў, выкарыстанне пратэрмінаваных прадуктаў для прыгатавання страваў. З дзевяці аб'ектаў грамадскага харчавання праца трох прыпынялася, а ў адносінах вінаватых асобаў распачалі адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі