Летась чыгуначнікі злавілі амаль 9000 "зайцоў"
![Летась чыгуначнікі злавілі амаль 9000 "зайцоў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/czyhunka-0402.jpg.webp?itok=qgFvYOQ6)
За 2018 год кантралёры-рэвізоры Беларускай чыгункі праверылі 56 650 цягнікоў. Гэта на 1356 цягнікоў больш, чым у 2017 годзе, адзначаецца на сайце ведамства.
96% ад гэтай колькасці склалі цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа — гэта значыць, звычайныя электрычкі.
За год кантралёры выявілі 8998 чалавек, якая ехалі без квітка. 7619 "зайцоў" заплацілі штраф на месцы.
Акрамя таго, за паленне ў забароненых для гэтага месцах былі аштрафаваныя 345 чалавек.
У выніку кантралёры атрымалі на штрафах і тарыфах 188,27 тысячы рублёў.