Летась Беларусь наведалі амаль 137 тысяч арганізаваных турыстаў

Паводле інфармацыі Белстата, у 2013 годзе Беларусь арганізавана наведалі 136 800 чалавек. Сярод іх — 114 200 чалавек — з краін СНД (амаль на 19% больш, чым у 2012-м). Часцей за ўсё нашу краіну наведвалі расіяне — 111 300 чалавек, украінцаў было 2 тысячы чалавек.





Сярод краін па-за СНД лідарамі па наведваннях Беларусі застаюцца немцы, італьянцы, латвійцы, літоўцы, палякі, брытанцы і туркі, на долю якіх прыпадае 56,4% візітаў ад агульнай колькасці турыстаў з-за межаў СНД.

 

Фота — Reuters