Лекара, які вярнуўся з Расіі і быў затрыманы, прызналі палітвязнем

Лекара, які вярнуўся з Расіі і быў затрыманы, прызналі палітвязнем

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 5 чалавек. Гэта — Аляксандр Цялега, Уладзіслаў Шынковіч, Сяргей Хаванскі, Арцём Касач і Яўген Люцкі, паведамляе spring96.org. Цялега — лекар-неўролаг, які працаваў у Расіі і нядаўна прыехаў у адпачынак да маці ў Барысаў, быў затрыманы. Ён абвінавачваецца ў "абразе прадстаўніка ўлады". Шынковіч за "абразу суддзі" асуджаны ў Навагрудку на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Такі самы прысуд у Віцебску за "абразу прадстаўніка ўлады" атрымаў Касач. Хаванскі за "абразу прэзідэнта" асуджаны ў Гродне на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Люцкі ў Віцебску асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі за "абразу прэзідэнта", "пагрозу гвалтам у дачыненні прэзідэнта" і "распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці".

Праваабарончая супольнасць лічыць іх пераслед і пазбаўленне волі "палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання", патрабуюць вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальнага пераследу.

У Беларусі ўжо налічваецца 377 палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі