Лекар Станіслаў Сапун, затрыманы на прагулцы з дзіцём, асуджаны на 15 сутак

Лекар Станіслаў Сапун, затрыманы на прагулцы з дзіцём, асуджаны на 15 сутак

5 траўня прайшоў суд над хірургам-стаматолагам Станіславам Сапуном, які працуе ў прыватных клініках. Яго затрымалі ў аўторак каля 13-й гадзіны, калі ён пайшоў на прагулку з дзіцём каля дома. Дахаты яны вярнуліся ў суправаджэнні міліцыянераў, якія не патлумачылі жонцы Сапуна прычыну яго затрымання. У выніку лекара завезлі ў Першамайскае РУУС.

У сераду ў судзе Станіслава Сапуна прызналі вінаватым у "дробным хуліганстве". Нібыта, мужчына "нецэнзурна лаяўся" і "хапаў грамадзян за рукі". Нагадваем, што ён быў на прагулцы з дзіцём! Але пра "парушэнне грамадскага парадку" заявіў сведка-міліцыянер, распавядае жонка Сапуна, якая прысутнічала на судовым пасяджэнні.

Станіслаў Сапун заявіў, што такіх дзеянняў ён не здзяйсняў, яго проста азнаёмілі ў Першамайскім РУУС з пратаколам, у якім яны былі апісаныя. Відэазапісаў у матэрыялах справы не было прадстаўлена — "тэхнічная няспраўнасць камер". Суду ж сведчання міліцыянера аказалася дастаткова, каб адправіць лекара за краты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі