Леанід Заіка: Імпартныя тавары ў Беларусі падаражаюць удвая

Увазныя пошліны на шырокі пералік імпартных спажывецкіх тавараў павышаныя ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Чакаецца, што падаражаюць мяса і птушка, малако, віны, а таксама сантэхніка, бытавая тэхніка і будматэрыялы.  Па словах эканаміста Леаніда Заікі, павышэння ўвазных пошлін на тавары варта было чакаць. Гэтыя дзеянні накіраваны супраць замежных вытворцаў. Цяпер, на думку эканаміста, можна чакаць павышэння коштаў на імпартныя тавары амаль у два разы.

Леанід Заіка: “Беларускі экспарт знізіўся на палову, практычна 45% рынкаў згублены. Прычым ён зваліўся ў краінах, у якіх занадта шмат вялося пагадненняў: гэта Расія, Кітай і Ўкраіна. Ад украінскага экспарту засталося 30%, ад кітайскага таксама дзесьці там каля 30%. Таму дзеянні беларускіх лабістаў, прадпрыемстваў, дырэктараў якраз накіраваны на тое, каб абмежаваць магчымасць продажу замежных тавараў на нацыянальнай тэрыторыі.

У асноўным гэтыя меры накіраваны супраць вытворцаў Кітая, Індыі, Пакістана, Малайзіі. Дакладна так жа бытавая тэхніка, электратэхніка, акрамя тэкстылю. Ну і спецыфічны ёсць кантэнт, каб павысіць у паўтара разы і болей, ледзь не ў два, кошты на імпартныя прадукты харчавання, свежую садавіну і гародніну.

Гэта накіравана супраць такіх вытворцаў як Малдавія, Украіна, шэраг краін азіяцкіх рэспублік, таму што зараз можна набыць свежую капусту з Азербайджана, альбо пойдуць зараз у вялікай колькасці клубніцы з Польшчы.  Ну што ж. Гэта беларускі пратэкцыянізм. Кошты павысяцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі