Лазавік: Першае паседжанне Савета Рэспублікі пройдзе 31 кастрычніка

У Беларусі заканчваецца фармаванне Савета Рэспублікі. Ужо вядомыя імёны сенатараў ад Гродзеншчыны, Брэстчыны, Міншчыны, Гомельшчыны, Мінску.  Самымі апошнімі будуць названыя члены Савета Рэспублікі, якіх прызначыць кіраўнік Беларусі. Па словах сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, іх імёны стануць вядомыя да канца кастрычніка.

Лазавік: Дата першага паседжання Савета Рэспублікі — 31 кастрычніка. Можна меркаваць (я дакладна не магу сцвярджаць), што да гэтага часу прэзідэнт назаве, каму ён даверыць быць членамі Савета Рэспублікі.

Як паведамляе БЕЛТА, 14 кастрычніка ЦВК плануе правесці паседжанне, дзе зарэгіструе абраных членаў Савета Рэспублікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі