Лаям Гэлэхер: я і Элвіс - двое лепшых фронтмэнаў усіх часоў

Чытачы музычнага часопіса Q Magazine прызналі Лаяма Гэлэхера "Лепшым фронтмэнам усіх часоў". Былы вакаліст Oasis узначаліў рэйтынг лепшых франтмэнаў пакінуўшы ззаду Джона Ленана, Бона і Фрэдзі Мэрк'юры.

Сам Лаям ні кроплі не здзівіўся такой навіне і заявіў, што ён і Элвіс - двое лепшых фронтмэнаў усіх часоў, і ён бы не змог з выбраць больш годнага. Усім астатнім Гэлэхер параіў "паводзіць сябе стрымана і не скакаць па сцэне як апошнія ідыёты".

Цікава, што на другое месца пасля сябе і Элвіса Лаям без ваганняў паставіў свайго старэйшага брата - гітарыста Oasis Ноэля Гэлэхера, з якім не кантактуе са жніўня мінулага года.

Фота: isra.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі