Лаўроў заявіў, што Масква не забылася пра сітуацыю з "КП у Беларусі"

Лаўроў заявіў, што Масква не забылася пра сітуацыю з "КП у Беларусі"

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не забылася пра сітуацыю з "КП у Беларусі". "Мы гэтае пытанне ставім перад нашымі беларускімі калегамі", цытуе яго словы ria.ru. Лаўроў дадаў: "Працягваем ім займацца".

Пасля з'яўлення на сайце kp.by матэрыяла, у якім былі словы пра загінулага ў перастрэлцы з сілавікамі мінскага айцішніка Андрэя Зэльцэра ягонай аднакласніцы, яго ў Беларусі заблакавалі. Аўтара Генадзя Мажэйку затрымалі. 5 кастрычніка "КП" аб'явіла, што закрывае сваё прадстаўніцтва ў Мінску.

Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах — "Распальванне сацыяльнай варажнечы" (арт. 130 КК) і "Абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Ён дагэтуль знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі