Лаўроў: Рэзалюцыя Савета Еўропы адлюстроўвае пункт гледжання Расіі

Камітэт міністраў Савета Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў, а таксама гарантаваць выкананне правоў чалавека. Рэзалюцыя Савета Еўропы па Беларусі "адлюстроўвае пункт гледжання Расіі". Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, перадае ІА REGNUM.

Згодна са словамі міністра, Расія дамаглася вызвалення большасці з затрыманых суайчыннікаў пасля 19 снежня, але "двое грамадзян былі ізноў арыштаваныя". "Ім прад'яўляюць абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Нашыя дыпламаты знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце", — заявіў ён.

Лаўроў нагадаў, што напярэдадні, 12 студзеня, у Савеце Еўропы была ўзгодненая кансэнсусная рэзалюцыя, якая "адлюстроўвае пункт гледжання Расіі, як і ўсіх іншых дзяржаваў Савета Еўропы".

Нагадаем, учора камітэт міністраў Савета Еўропы заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў, а таксама гарантаваць выкананне правоў чалавека.

На пытанне, ці мае ён намер прысутнічаць на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, міністр адказаў: "Я не чуў пра тое, каб кагосьці ў Расіі запрашалі на інаўгурацыю".

Фота: rian.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі