Лаўроў — пра кантакты Масквы з беларускай апазіцыяй: гэта поўная хлусня

Лаўроў — пра кантакты Масквы з беларускай апазіцыяй: гэта поўная хлусня

26 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў абверг заявы пра магчымыя кантакты расійскіх уладаў з беларускай апазіцыяй. Ён знаходзіўся ў Беларусі з двухдзённым візітам, сустрэўся з Уладзімірам Макеем, Аляксандрам Лукашэнкам, паўдзельнічаў у сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі.

Лаўроў абрынуўся на лідара Народнага антыкрызіснага кіравання, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушку, які раней выказваўся наконт кантактаў з Масквой. "Ён не проста выказваецца пра магчымасць неафіцыйных кантактаў з Масквой, ён сцвярджае, што такія кантакты вядуцца, што яны скаардынаваныя", — гаварыў расійскі міністр. Паводле яго слоў, заява Латушкі пра "кантакты на досыць высокім узроўні" "беспардонная", паколькі той не можа назваць прозвішчы.

"Спекулюе пра тое, ці будзе дазволена мне паведаміць беларускім сябрам, — працягваў Лаўроў. — Хачу коратка адказаць на ваша пытанне: гэта поўная хлусня".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі