Лаўроў падзякаваў Мінску за прапанову па перамовах з Кіевам

З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 30 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Душанбэ, паведамляе ria.ru.

Напярэдадні ўвечары прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла інфармацыю пра тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам "з ініцыятывы ўкраінскага боку". Паведамлялася, што прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай, нагадвае БелаПАН.

Па звестках Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў фэйсбуку, Парашэнка звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай "спрыяць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ". Парашэнка прапануе абмеркаваць вызваленне ўсіх закладнікаў, якія застаюцца ў баевікоў (168 чалавек), і допуск міжнародных экспертаў на месца падзення самалёта "Малайзійскіх авіяліній".

Афіцыйнага пацверджання аб правядзенні 31 ліпеня ў Мінску трохбаковай сустрэчы пакуль няма.

Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі