Лаўроў: Масква гатовая прызнаць выбары ва Украіне

"Мяркуючы па ўсім, гэтыя выбары адбыліся, хоць і не на ўсёй тэрыторыі Украіны. Думаю, што мы прызнаем гэтыя выбары, таму што нам вельмі важна, каб на Украіне нарэшце з'явілася ўлада, якая займаецца не барацьбой адзін з адным і ня перацягваннем Украіны то на Захад, то на Усход, а займаецца рэальнымі праблемамі, якія перад краінай стаяць ", - сказаў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе ВВС.

Выбары прайшлі ва Украіне ў мінулую нядзелю. Паводле апошніх дадзеных, пасля апрацоўкі 48% бюлетэняў "Народны фронт" прэм'ера Яцанюка набірае 21,62% галасоў і нават крыху апярэджвае "Блок Пятра Парашэнкі" (21,47%).

За "Самадапамогу" прагаласавалі 11,13% выбаршчыкаў, "Апазіцыйны блок" атрымаў 9,76%, "Радыкальная партыя Алега Ляшко" 7,36%, а "Бацькаўшчына" - 5,71%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі