Лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча сталі былыя палітвязні

Лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча сталі былыя палітвязні

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча за турэмную літаратуру сталі былыя палітвязні. Гэта — Мікола Дзядок (за кнігу “Фарбы паралельнага свету”), Зміцер Дрозд (“Бунт батанікаў”), Андрэй Саннікаў (“Мая гісторыя”). Леанід Пятрэнка (“Камерныя сны”) на сённяшні дзень знаходзіцца за кратамі, ён асуджаны на 10 гадоў зняволення. Заснавалі гэтую прэмію Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Сёння ж была ўручаная і прэмія імя Францішка Багушэвіча. Яна ўручаецца ПЭН-цэнтрам за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе нацыянальнай незалежнасці і абуджэнню гістарычнай свядомасці. Сёлета прэмію атрымалі Віктар Корбут і Зміцер Ласько за кнігу “Мінск. Спадчына старога горада. 1067-1917”.

Лаўрэатамі прэміі імя Аляхновіча сталі былыя палітвязні
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі