Латвія запатрабуе ад Расіі кампенсацыю за аварыю ў Беларусі

На наступным тыдні Латвія можа запатрабаваць ад расійскай кампаніі «Захад-Транснафтапрадукт» кампенсаваць страты, якія ўзніклі пасля забруджвання Даўгавы (Заходняй Дзвіны) дызельным палівам. Адпаведны ліст будзе накіраваны ў Расію, як толькі яго перакладуць на рускую мову. Нагадаем, у сакавіку ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці на нафтаправодзе, які належыць расійскай кампаніі, адбылася аварыя.

У Заходнюю Дзвіну патрапіла каля 4 тон саляркі. Каб ачысціць галоўную водную артэрыю краіны, латвійскія ўлады выдаткавалі 324 тысяч латаў (больш за 600 тысяч долараў).

Да Беларусі Латвія фінансавых прэтэнзій не мае, аднак жорстка крытыкуе беларускія экалагічныя службы, якія не паведамлялі сваечасова і ў поўным аб’ёме інфармацыю пра надзвычайную сітуацыю, адзначае сайт novonews.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі