Латвія вырашыла аддаць Украіне ўсе свае ПЗРК Stinger
![Stinger — грозная зброя / army.mil](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1650199011-4381.jpg.webp?itok=-yrrqMVu)
Stinger — грозная зброя / army.mil
Латвія вырашыла аддаць Украіне ўсе свае пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Stinger. Пра гэта ў пятніцу на сустрэчы ў фармаце "Рамштайн" заявіла міністр абароны Інара Мурніецэ. Паводле яе слоў, Латвія адгукнулася на просьбу Украіны.
"Мы зробім усё магчымае, каб перадаць іх як мага хутчэй, — кажа латвійскі міністр. — Усе Stinger, якія мы адправілі на фронт ва Украіну, прызначаныя не толькі для свабоды Украіны, але і для бяспекі Латвіі".
Сама ж Латвія не застанецца безабароннай, паколькі на ўзбраенні яе войска застануцца больш сучасныя сістэмы RBS 70 шведскай вытворчасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.