Латвія гатовая разгледзець пытанне аб пастаўках нафты ў Беларусь праз свае парты

Латвійскі порт / ТАСС
Латвійскі порт / ТАСС

Латвія гатовая разгледзець пытанне аб пастаўках нафты ў Беларусь ва ўмовах спынення паставак нафты з Расіі.

"Так, мы гатовыя разгледзець гэтае пытанне", — заявіў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарc Рынкевічс, адказваючы на пытанні журналістаў перад пачаткам у Бруселі пасяджэння Савета ЕС.

Латвія ўжо заяўляла пра магчымасць арганізаваць транзіт нафты з сусветных рынкаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы праз латвійскія парты, паведамляе ТАСС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі