Латушка анансаваў пікетаванне пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы

Латушка анансаваў пікетаванне пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка анансаваў пікетаванне ў бліжэйшую суботу пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы. Мэта — запатрабаваць ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі адкрыць свабоднае перамяшчэнне грамадзян Беларусі праз наземныя пункты пропуску. Таксама беларускія актывісты будуць заклікаць ЕС хутчэй увесці "рашучыя і эфектыўныя санкцыі" супраць афіцыйнага Мінска.

5 чэрвеня пікетаванне адбудзецца ў пункце пропуску Баброўнікі — Бераставіца з польскага боку мяжы. Акцыя ўжо ўзгоднена з мясцовымі ўладамі.

Латушка не выключае, што беларусы пачнуць праводзіць такія акцыі і ў іншых краінах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі