Вы тут

Ланцугі салідарнасці праходзяць у розных кропках Мінска

Ланцуг салідарнасьці ля Парку Чалюскінцаў / kyky.org

У розных кропках Мінска людзі выстройваюцца ў ланцугі салідарнасьці. Пратэстуючых можна ўбачыць як мінімум на Каменнай горцы, Паўднёвым Захадзе, Чыжоўцы, каля станцый метро "Пушкінская", "Спартыўная", "Парк Чалюскінцаў".

Паведамляецца і пра затрыманні: яны адбыліся каля станцый метро "Пушкінская" і "Спартыўная", а таксама на вуліцы Прытыцкага.

На 15:00 телеграм-канал, што абвешчаны ўладамі экстрэмісцкім, абвясціў акцыю падтрымкі палітвязня Ігара Лосіка, які ўжо 40 дзён галадае ў СІЗА, і ўсіх палітвязняў Беларусі. Іх ужо амаль 200.

Ланцуг салідарнасці на Паўднёвым Захадзе / ТГ-канал "МотолькоПомоги"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.