Квіткі на віленскі канцэрт гурта Metallica можна набыць у Беларусі

Квіткі на канцэрт гурта Metallica, які пройдзе 21 красавіка ў Вільні, можна набыць у Беларусі. Пра гэта паведаміў арганізатар канцэрту ў Літве Рэнатас Накаюс. Па яго словах, правы на рэалізацыю тысячы квіткоў на канцэрт гурта Metallica арганізатары перадалі беларускаму філіялу кампаніі "Ticketpro". Квіткі будуць рэалізоўвацца ў Беларусі да 15 сакавіка, і пры наяўнасці высокага попыту іх колькасць можа быць павялічаная, адзначае БелаПАН.

Як паведаміў Накаюс, арганізатары канцэрту таксама вядуць перамовы з амбасадай Літвы ў Беларусі пра магчымасць знізіць кошт віз ці бясплатнага выдаць іх людзям, якія набылі квіток на канцэрт. Што да кошта квіткоў на канцэрт, то ён вагаецца ад 380 тыс. (танцпол) да 430 тыс. беларускіх рублёў.

Гэта першы выступ Metallica у Літве. Са снежня ўжо прададзена больш за 15 тыс. квіткоў, агулам жа літоўская Siemens Arena месціць больш як 23 тыс. гледачоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі