Квіткі на матч Беларусь — Харватыя трапяць у продаж 21 ліпеня

21 ліпеня ў касы мінскага стадыёна "Дынама" трапяць квіткі на матч адборачнага раўнда чэмпіянату свету па футболе 2010 Беларусь – Харватыя. Сам матч пачнецца 12 жніўня ў 21.15. Як паведамляе "Прессбол", квіткі будуць каштаваць ад 3 тысяч (дзіцячы) да 50 тысяч рублёў. Самыя танныя дарослыя квіткі абыйдуцца ў 15 тыс.руб. Квіткі для юных заўзятараў будуць прадавацца ў 21-ы сектар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі