Квадратны метр жылля ў Мінску зноў перавысіў 2 тысячы долараў

На сёння за 1 квадратны метр у мінскай аднапакаёўцы давядзецца заплаціць у сярэднім 2028 долараў.

Як паведамляе Першы канал, яшчэ ў жніўні метр каштаваў 1955 долараў. Метр у двухпакаёўцы, паводле інфармацыі сайта realt.by, цяпер каштуе 1979 долараў, у кватэры з трыма пакоямі — 1927, чатырма — 1883.

Парадаксальна, але рост коштаў на жыллё ў Беларусі адбываецца на фоне глабальнага крызісу коштаў на нерухомасць: і ў старым, і ў новым свеце, і нават у суседняй Прыбалтыцы квадраты таннеюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі