Кур’ёзны аўтагол футбаліста “Славіі” Дзяніса Кавалеўскага (відэа)

Кур’ёзны аўтагол футбаліста “Славіі” Дзяніса Кавалеўскага (відэа)

Кур’ёзны аўтагол атрымаўся ў футбаліста мазырскай “Славіі” Дзяніса Кавалеўскага. Ён забіў у сваю браму ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны і прынёс перамогу “Іслачы” — 2:3. Галоўны трэнер гаспадароў поля Юрый Пунтус, відаць, быў у шоку, на пасляматчавай прэс-канферэнцыі ён не з’явіўся.

Нагадаем вынікі іншых матчаў 9-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе: “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ” — 3:2, “Нёман” — “Крумкачы” — 2:0, “Дынама” (Брэст) — “Віцебск” — 2:0, “Гомель” — “Нафтан” — 3:1, БАТЭ — “Дынама” (Мінск) — 1:0, “Шахцёр” — “Слуцк” — 2:1, “Мінск” — “Дняпро” — 0:0. Відэа галоў можна пабачыць тут.

“Шахцёр” лідыруе з 22 ачкамі. БАТЭ мае 20 ачкоў, мінскае “Дынама” — 18, “Нёман” і “Слуцк” — па 17. Гульні 10-га тура пройдуць 24, 26 і 27 траўня. Цэнтральным паядынкам тура стане сустрэча мінскага “Дынама” і “Шахцёра”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі