Курту Кабэйну сёння б споўнілася 47 гадоў

Лідару амерыканскага гурта Nirvana Курту Кабэйну сёння б споўнілася 47 гадоў. Нягледзячы на тое, што гурт не існуе ўжо 20 гадоў, яго музычная творчасць актуальная і па сённяшні дзень. Так, напрыклад, у лютым брытанскі часопіс NME апублікаваў у свежым нумары спіс 500 лепшых песень усіх часоў, дзе першае месца заняла нірванаўская “Smells Like Teen Spirit”.


Штогод беларускія музыкі збіраюцца 20 лютага на фестываль-трыб’ют гурту Nirvana, каб адзначыць Дзень нараджэння Курта Кабэйна. Сёлета на сцэне мінскага клуба Re:public сыграюць HAPPY FACE, PET NIHIL, ВОРОНА, ГОЛАЯ МАНАШКА, UNCLEBENZ. Пачатак 19.00. Даведкі: 6490888.

Фота: www.mignews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі