Курсы долара і расійскага рубля 24 верасня выраслі
![Курсы долара і расійскага рубля 24 верасня выраслі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2409.jpg.webp?itok=NZYmXfpY)
24 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пайшоў уверх — з 2,0788 да 2,0820 рубля, а курс еўра панізіўся — з 2,4500 да 2,4488 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1507 беларускага (у пятніцу — 3,1389).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,19%.