Вы тут

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць зніжацца

Фота: БЕЛТА

У пятніцу, 13 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 2,0470 да 2,0355 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,5289 да 2,5108 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3143 беларускага (у чацвер — 3,3012).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,11%.

10-11 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі раслі на фоне рэзкага падзення расійскага рубля, выкліканага новымі амерыканскімі санкцыямі. Аднак ужо 12 красавіка курсы пачалі зніжацца.