Курс долара ў Беларусі 6 красавіка не змяніўся
![Курс долара ў Беларусі 6 красавіка не змяніўся](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-0604_0.jpg.webp?itok=N2HX5d0h)
У пятніцу, 6 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША не змяніўся — 1,9637 беларускага рубля, курс еўра зменшыўся — з 2,4081 да 2,4007 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3945 беларускага (у чацвер — 3,4095).
Курс рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,26%.