Курс долара ў Беларусі 5 красавіка вырас на 48 рублёў

Курс долара ў Беларусі 5 красавіка вырас на 48 рублёў

У аўторак, 5 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 48 рублёў і складае 20 254, курс еўра павысіўся нязначна — толькі на 6 рублёў, да 23 008. Курс расійскага рубля крыху панізіўся — з 294,21 да 294,10 беларускага.

У параўнанні з кошыкам валют беларускі рубель знізіўся на 0,06%.

4 красавіка курс долара вырас на 210 рублёў і складаў 20 206, курс еўра таксама павысіўся на 221 рубель — да 23 002. А курс расійскага рубля панізіўся з 297,86 да 294,21 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі